Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Псіхічнае расстройства — на другім месцы паводле прычыны выдачы бальнічнага

12.11.2026 17:06
На першым месцы — хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы.
.
Ілюстрацыя.Фота: WPixz/Shutterstock

Dziennik Gazeta Prawna паведамляе пра тое, што псіхічныя расстройствы — на другім месцы паводле прычын выдачы бальнічных у Польшчы. У 2022-2025 гг. колькасць бальнічых лісткоў па дадзенай прычыне вырасла на 42%. За перыяд студзень-верасень 2026 года лекары выпісалі агулам 16,3 мільёна бальнічных, а псіхічныя расстройствы сталі падставай 15,4% дзён адсутнасці людзей на працы.

У выніку павялічваецца кошт сістэмы сацыяльнага страхавання, у тым ліку рост выплат фінансавай дапамогі і павелічэнне коштаў лячэння. Акрамя таго, эксперты кажуць, што многія супрацоўнікі праз дэпрэсію або выгаранне раней заканчваюць прафесійную актыўнасць і сыходзяць на пенсію. 

Эксперты адзначаюць, што неабходна распрацаваць заканадаўчыя меры, якія абмяжуюць маштаб негатыўных наступстваў гэтай з’явы. Пацыент, які карыстаецца доўгатэрміновым бюлетэнем з-за псіхічных расстройстваў, павінен атрымаць план лячэння і рэабілітацыі. Варта таксама ўвесці больш магчымасцяў гнуткага вяртання на працу, напрыклад, на няпоўную стаўку.

Спецыялісты звяртаюць таксама ўвагу на праблему злоўжывання бальнічным. З пункту гледжання сістэмы, бюлетэнь, выпісаны ў сувязі з псіхічным расстройствам, вельмі цяжка праверыць — ці хвароба сапраўдная, ці надуманая.  

нг